Як набыць
Як заказаць
На нашым сайце вы можаце заказаць тавар праз кошык ці па тэлефоне ці праз Вайбер.
Каб зрабіць заказ праз кошык, выберыце тавар, націсніце «У кошык» і аформіце заказ праз старонку Кошык.
Вы таксама можаце патэлефанаваць нам ці напісаць на knizhny.r@gmail.com альбо ў Вайбер, каб зрабіць заказ.
Спосабы аплаты
Наяўнымі пры атрыманні — у кур'ера або пры самавывазе.
Банкаўскай карткай пры атрыманні — праз мабільны тэрмінал.
Накладзены плацеж — аплата пры атрыманні на пошце (РУП «Белпошта»).
Аплата карткай праз сайт — анлайн-аплата падчас афармлення заказу ў кошыку.
Пасля націску кнопкі «Купіць» вы будзеце перанакіраваны на спецыяльную абароненую плацежную старонку апрацоўніка bePaid.
На плацежнай старонцы будуць паказаны нумар заказу і сума аплаты. Для аплаты вам неабходна ўвесці даныя вашай банкаўскай карткі і пацвердзіць плацеж, націснуўшы кнопку «Аплаціць».
Калі ваша картка падтрымлівае тэхналогію 3-D Secure, сістэма прапануе вам прайсці стандартную аднахвілінную праверку ўладальніка карткі на старонцы вашага банка (банка, які выдаў вашу картку).
Звяртаем вашу ўвагу, што пасля ажыццяўлення плацяжу на пазначаны вамі электронны адрас прыйдзе пацвярджэнне аплаты. Просім вас захоўваць звесткі пра аплаты.
Мы прымаем аплату наступнымі банкаўскімі карткамі: Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro, Белкарт.
Аплата банкаўскімі карткамі ажыццяўляецца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацежная старонка bePaid адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы даных (PCI DSS Level 1). Уся канфідэнцыяльная інфармацыя захоўваецца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна ўстойлівая да ўзлому. Доступ да аўтарызацыйных старонак ажыццяўляецца з выкарыстаннем пратакола, які забяспечвае бяспечную перадачу даных у інтэрнэце (SSL/TLS).
Вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца на картку, з якой раней была праведзена аплата. Тэрмін паступлення грошай на картку — ад 1 да 30 дзён з моманту ажыццяўлення вяртання Прадаўцом.
Умовы вяртання апісаны тут.
Як аплаціць праз сістэму АРІП
Аплаціць заказ вы можаце праз сістэму «Разлік» (АРІП) у зручны для вас час і ў зручным месцы: у інтэрнэт-банку, з дапамогай мабільнага банкінгу, у інфакіёску, у касе банкаў, у банкамаце і г. д.
Аплаціць можна з выкарыстаннем наяўных грошай, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Для правядзення плацяжу неабходна:
Абраць:
пункт «Сістэма „Разлік“ (АРІП)»;
групу паслуг;
падгрупу паслуг;
тэрытарыяльнае размяшчэнне;
каталог з найменнем арганізацыі;
паслугу для аплаты.
Для аплаты ўвесці нумар заказу.
Праверыць правільнасць інфармацыі.
Здзейсніць плацеж.
Калі вы ажыццяўляеце плацеж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру пра неабходнасць правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).
Вы таксама можаце аплаціць заказ па кодзе паслугі ў АРІП:
пункт «Сістэма „Разлік“ (АРІП)»;
аплата ў АРІП па кодзе паслугі;
увядзіце код ********.
Вяртанне сродкаў
Калі тавар не падышоў альбо ён не адпавядае заяўленай якасці — мы заменім яго альбо вернем грошы. Вяртанне ажыццяўляецца ў той форме, у якой была аплата, у тэрміны, прадугледжаныя заканадаўствам РБ.
