Адкуль я
Аўтар: Н. Кім
Катэгорыя: для малышоў
22.00 BYN
«Адкуль я» — гэта міні-энцыклапедыя для самых маленькіх чытачоў, якая ў агульных рысах раскажа, як з’яўляюцца дзеці, як праходзіць цяжарнасць і як развіваецца немаўля. Яркія сучасныя малюнкі беларускай мастачкі Людмілы Каюковай спадабаюцца і дзецям, і дарослым. Тэкст напісала Надзея Кім, аўтар кнігі «Кразі – чырвоны кракадзільчык», а праверыла яго доктар акушэр-гінеколаг Алена Рудская. Таксама ў кнізе ёсць слоўнічак, старонка для вашага сямейнага дрэва і сюрпрыз: чатыры адмысловыя старонкі, каб запомніць дні нараджэння вашых дзяцей! Туды можна прыклеіць фотаздымак і запісаць вагу, рост і дату нараджэння. Таму кніга будзе добрым падарункам для маладых бацькоў.
у наяўнасціГарантыя: не мае гарантыйнага тэрміну
Водгукі
Пакуль няма водгукаў. Будзьце першымі!
