Дадзены мне
Аўтар: З. Буш
Катэгорыя: для малышоў
22.00 BYN
«Дадзены мне» — гэта кніга-верш сучаснага амерыканскага пісьменніка Зака Буша пра стасункі таты і дзіцяці. Пра тое, што дзіця — гэта цудоўны дар, але разам з тым і вялікая адказнасць. Пра тое, што такое тата ў жыцці дзіцяці — аснаванне, аслона, сябар, настаўнік, лідар. Тата адмыслова намаляваны вялікім і моцным, але пры гэтым цёплая колеравая гама стварае ўтульнасць. Кніга выдадзеная ў цвёрдай вокладцы, на кожнай старонцы ўсяго два радкі тэксту і вялікія, не перагружаныя дэталямі малюнкі — ідэальна для чытання з самымі маленькімі дзецьмі. Але асцярожна, пасля чытання складана адляпіць дзіця ад таты.
у наяўнасціГарантыя: не мае гарантыйнага тэрміну
Водгукі
Пакуль няма водгукаў. Будзьце першымі!
