Кошык

Дамова публічнай аферты на набыццё тавараў у інтэрнэт-краме "rys.by"

1. Агульныя палажэнні

1.1. Гэтая дамова вызначае парадак ажыццяўлення Прадаўцом куплі-продажу тавару ў інтэрнэт-краме rys.by і ў адпаведнасці з артыкулам 405 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь з'яўляецца афіцыйнай публічнай афертай Прадаўца, якая адрасуецца нявызначанаму колу асоб.

1.2. Прадавец у сваёй дзейнасці кіруецца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб гандлі", Законам Рэспублікі Беларусь "Аб абароне правоў спажыўцоў" і іншымі нарматыўнымі і прававымі дакументамі, якія рэгулююць пытанні рознічнага куплі-продажу.

1.3. Фактам прыняцця (акцэптам) Пакупніком умоў гэтай дамовы з'яўляецца паведамленне аб выбары і заказе тавару, адпраўленае праз націск кнопкі "Пацвердзіць заказ" на сайце ў раздзеле "Кошык" або пры афармленні заказу праз тэлефонную сувязь ці Вайбер, у парадку і на ўмовах, вызначаных гэтай Дамовай і ўмовамі пункта 3 артыкула 408 Грамадзянскага Кодэкса.

1.4. Пакупнік абавязваецца азнаёміцца з умовамі дамовы, інфармацыяй аб тавары ў інтэрнэт-краме да моманту адпраўкі заказу Прадаўцу.

1.5. Пакупнік, незалежна ад варыянту афармлення заказу тавару ў інтэрнэт-краме, прымае і згаджаецца з усімі ўмовамі гэтай Дамовы і размешчанай на сайце інфармацыяй у момант прыняцця заказу Прадаўцом.

1.6. Умовы продажу тавару і дамовы, якая складаецца паміж Прадаўцом і Пакупніком, вызначаюцца Прадаўцом. Прадавец пакідае за сабой права ўносіць змены ў дадзеную дамову і ў інфармацыю на сайце (спосабы і тэрміны аплаты і дастаўкі тавару, кошты на тавары), якія ўступаюць у сілу з моманту іх размяшчэння на сайце і падлягаюць прымяненню да ўсіх Пакупнікоў, якія здзяйсняюць заказ пасля іх размяшчэння.

1.7. Размяшчэнне на сайце некарэктнай ці няпоўнай інфармацыі аб тавары прызнаецца тэхнічнай памылкай.

1.8. Бакі гарантуюць адзін аднаму, што валодаюць адпаведным правам і дастатковым аб'ёмам дзеяздольнасці, а таксама ўсімі іншымі правамі і паўнамоцтвамі, неабходнымі для заключэння і выканання гэтай дамовы.

2. Афармленне і прыняцце заказу

2.1. Заказ на Тавар можа быць аформлены Пакупніком праз сайт, па тэлефоне і праз Вайбер.

2.2. Час прыёму заказаў:

  • па тэлефоне і праз Вайбер: пн.–пт. з 10.00 да 18.00;

  • праз сайт інтэрнэт-крамы: кругласутачна (пры афармленні пасля 18.00 ці ў выходны дзень заказ апрацоўваецца на наступны працоўны дзень Прадаўца).

2.3. Для афармлення заказу па тэлефоне Пакупнік дае Прадаўцу наступную інфармацыю: найменне жаданага тавару, яго колькасць, адрас Пакупніка і спосаб дастаўкі, кантактны тэлефон, спосаб аплаты.

2.4. Пры афармленні заказу на сайце Пакупнік запаўняе электронную форму і адпраўляе сфармаваны заказ Прадаўцу.

2.5. У выпадку ўзнікнення пытанняў у Пакупніка, якія датычацца апісання, уласцівасцей і характарыстык тавару, перад афармленнем заказу, Пакупнік мае права звярнуцца да Прадаўца любым спосабам сувязі, указаным на сайце.

2.6. Пакупнік мае права ўнесці змены ў заказ да пачатку яго выканання Прадаўцом, г.зн. да моманту пацвярджэння прыняцця заказу да выканання Прадаўцом.

2.7. Пры афармленні заказу праз сайт Пакупнік атрымлівае на пазначаны ім электронны адрас ліст, які пацвярджае факт запаўнення формы заказу на сайце. Аўтаматычны ліст не з'яўляецца пацвярджэннем факта прыняцця заказу Прадаўцом.

2.8. Пасля атрымання заказу Прадавец звязваецца з Пакупніком па ўказаным нумары тэлефона з мэтай пацвярджэння і ўзгаднення ўсіх дэталяў атрыманага ад Пакупніка заказу. (У выпадку немагчымасці звязацца па тэлефоне, Прадавец звязваецца з Пакупніком па ўказаным Пакупніком адрасе электроннай пошты).

2.9. У выпадку адсутнасці неабходнага тавару Прадавец паведамляе аб гэтым Пакупніку праз тэлефонную сувязь або шляхам адпраўкі электроннага ліста. Пакупнік мае права пагадзіцца са зменамі ў заказе або адмовіцца ад пацвярджэння заказу. У выпадку немагчымасці звязацца з Пакупніком ніводным з названых спосабаў, заказ захоўваецца на працягу трох дзён, па заканчэнні якіх аўтаматычна анулюецца.

2.10. Прадавец мае права адмовіць Пакупніку ў пацвярджэнні або выкананні заказу ў выпадку выяўлення ў ім тэхнічнай памылкі.

3. Аплата тавару

3.1. Цана тавару ўказваецца побач з пэўным найменнем тавару на сайце інтэрнэт-крамы ў беларускіх рублях.

3.2. Кошт тавару можа быць зменены Прадаўцом у аднабаковым парадку. Пасля ўзгаднення заказу згодна з пунктам 2.8 цана тавару падлягае змяненню толькі ў меншы бок.

3.3. Аплата тавару Пакупніком здзяйсняецца ў беларускіх рублях наступнымі спосабамі:

  • наяўны разлік (наяўнымі грашовымі сродкамі пры самавывазе тавару);

  • бязнаяўны разлік (да аплаты прымаюцца плацежныя карткі: Белкарт, Visa, Maestro. Плацеж ажыццяўляецца з выкарыстаннем плацежнага тэрмінала ў пункце самавывазу тавару).

  • анлайн плацеж (аплата пры афармленні заказу на сайце)

  • накладзены плацеж (аплата пры атрыманні тавару ў аддзяленні РУП «Белпошта»)

4. Дастаўка і перадача тавару Пакупніку

4.1. Тэрмін дастаўкі заказу залежыць ад месцазнаходжання Пакупніка і характару замоўленага тавару.

4.2. Прадавец прыкладзе ўсе намаганні, каб выканаць тэрміны дастаўкі тавару, узгодненыя з Пакупніком. Пры гэтым не выключаецца наяўнасць умоў, якія могуць узнікнуць і паўплываць на тэрміны дастаўкі ў выглядзе непрадбачаных падзей і абставін, якія адбыліся не па віне Прадаўца.

4.3. Спосабы і ўмовы дастаўкі:

4.3.1. Самавываз тавару:

  • самавываз тавару ажыццяўляецца па адрасе г. Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 6.

  • тэрмін дастаўкі тавару да пункта самавывазу: 1–7 дзён;

  • самавываз тавару з 10.00 да 18.00 з панядзелка па пятніцу пры абавязковым узгадненні часу;

  • самавываз бясплатны.

4.3.2. Дастаўка тавару поштай

  • дастаўка ажыццяўляецца за кошт Пакупніка;

  • кошт дастаўкі разлічваецца асобна па тарыфах РУП «Белпошта»;

  • дастаўка тавару ажыццяўляецца ў межах Рэспублікі Беларусь у тэрмін ад 1 да 15 дзён. Прадавец не адказвае за затрымку дастаўкі тавару поштай;

  • дастаўка за межы Рэспублікі Беларусь абмяркоўваецца асобна, пры гэтым Прадавец не нясе адказнасці ў выпадку, калі заказ будзе згублены падчас перасылкі;

  • у выпадку, калі дастаўка тавару праведзена ва ўстаноўленыя дамовай тэрміны, але тавар не быў перададзены Пакупніку па яго віне, паўторная дастаўка тавару ажыццяўляецца ў новы тэрмін, узгоднены з Прадаўцом, пры ўмове кампенсацыі Пакупніком расходаў, звязаных з паўторнай дастаўкай тавару. У адваротным выпадку заказ анулюецца.

4.4. За непрыняты заказ перадаплата вяртаецца Пакупніку на падставе яго заявы, накіраванай на электронную пошту Прадаўца.

4.5. У выпадку непрыняцця заказу па віне Пакупніка, усе выдаткі, звязаныя з вяртаннем перадаплаты, нясе Пакупнік.

4.6. Права ўласнасці на дастаўлены тавар пераходзіць да Пакупніка з моманту фактычнай перадачы тавару Пакупніку і аплаты апошнім поўным коштам тавару. Рызыка выпадковай гібелі або пашкоджання тавару пераходзіць да Пакупніка з моманту фактычнай перадачы тавару Пакупніку.

4.7. Пасля перадачы тавару Пакупніку прэтэнзіі да наймення, колькасці і камплектнасці тавару не прымаюцца.

5. Адказнасць Бакоў

5.1. Прадавец не нясе адказнасці за шкоду, прычыненую Пакупніку з прычыны неналежнага выкарыстання апошнім тавару, набытага ў інтэрнэт-краме Прадаўца.

5.2. Прадавец не адказвае за страты Пакупніка, якія ўзніклі ў выніку неправамерных дзеянняў трэціх асоб.

5.3. Пакупнік нясе поўную адказнасць за дакладнасць ідэнтыфікацыйных звестак, указаных ім пры заказе тавару ў інтэрнэт-краме.

5.4. Бакі вызваляюцца ад адказнасці за поўнае або частковае невыкананне сваіх абавязацельстваў, калі такое невыкананне стала вынікам дзеяння абставін непераадольнай сілы, якія ўзніклі пасля ўступлення ў сілу гэтай дамовы і/або ў выніку падзей надзвычайнага характару, якія Бакі не маглі прадбачыць і прадухіліць разумнымі мерамі.

5.5. У выпадку неабгрунтаванай адмовы ад набыцця тавару, Пакупнік абавязаны пакрыць выдаткі Прадаўца, звязаныя з дастаўкай тавару Пакупніку.

5.6. Ва ўсіх астатніх выпадках, не прадугледжаных гэтай дамовай, за невыкананне або неналежнае выкананне сваіх абавязацельстваў Бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з чынным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6. Іншыя ўмовы

6.1. Да адносін паміж Пакупніком і Прадаўцом прымяняецца права Рэспублікі Беларусь.

6.2. Пакупнік звяртаецца да Прадаўца па тэлефоне, Вайберы ці праз электронную пошту ў выпадку ўзнікнення пытанняў і прэтэнзій.

6.3. Усе спрэчкі Бакі будуць старацца вырашыць шляхам перамоў. Пры недасягненні ўзаемавыгаднага пагаднення, спрэчка паміж Бакамі будзе перададзена на разгляд у судовы орган у адпаведнасці з чынным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.4. Прызнанне судом несапраўднасці якога-небудзь палажэння гэтай дамовы не цягне за сабой несапраўднасць яго астатніх палажэнняў.

6.5. У мэтах захавання інфармацыі аб заказах Пакупніка, а таксама правядзення ўнутраных маркетынгавых даследаванняў Пакупнік дазваляе Прадаўцу збіраць, апрацоўваць і захоўваць інфармацыю аб сваіх персанальных даных (у тым ліку прозвішча, імя, імя па бацьку, пол, біяметрычныя персанальныя даныя, адрас; тэлефоны, адрас электроннай пошты).

6.6. Прадавец абавязваецца забяспечваць канфідэнцыяльнасць атрыманай ад Пакупніка інфармацыі ў адносінах да яго персанальных даных, даных аб сродках плацяжу (пластыкавых картах) і ў адносінах да заказаў Пакупніка ў парадку, устаноўленым чынным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.7. Прадавец не мае права выкарыстоўваць электронны адрас, тэлефонныя нумары і іншую канфідэнцыяльную інфармацыю Пакупніка для рассылання рэкламнай інфармацыі.

6.8. Рэкламная рассылка Пакупніку ажыццяўляецца толькі пасля згоды Пакупніка шляхам адзнакі адпаведнага пункта пры афармленні заказу на сайце.

7. Рэквізіты Прадаўца

ІП Кім Андрэй Іванавіч, УНП 192547925, 220017, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 6

Разліковы рахунак BY28 BLNB 3013 0000 0923 4500 0933

ТАА «БНБ-Банк»

г. Мінск, пр. Незалежнасці, 87а

БІК 153001765

S.W.I.F.T. BLNBBY2X

УНП 100513485

Электронная пошта: knizhny.r@gmail.com

Тэлефон, Вайбер: +375293971858

Анлайн-чат з супрацоўнікам

Напішыце, і мы адкажам у пн–пт з 10:00 да 18:00.